Старонка:Краб (1930).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

Алеся. Але пярсьцёнак зьняць з рукі забыўся, а пярсьцёнак з монограмай!.. Цяпер думае, як-бы памылку паправіць, але дарэмная фатыга!..

Ягор. Усё ведаю!..

Уваходзіць Макрына.

Макрына. Ну, гэта мне зусім не падабаецца!.. Мала аднэй, так і другі, яшчэ самапасам… Ходзяць, як калісь, раней!..

Алеся. А ты швайцара ля дзьвярэй пастаў!..

Макрына. Овшэм, не швайцара, а салдата са стрэльбай пастаўлю, каб быў парадак!..

Алеся. Гармату лепш пастаў!..

Макрына. Досыць і стрэльбы будзе! Ніводзін бальшавік не падыдзе!..

Ягор. Як хутка ты, Макрына, запрадалася? Ці даўно бяз хлеба сядзела?

Макрына. Цяпер хлеб ёсьць!.. Калісь Макрына старажыхаю ў школе была, са званком за мужычымі дзяцьмі бегала, а цяпер, овшэм, годзе!..

Ягор. Кім-жа цяпер мысьліш быць? Службы-ж няма, бо школу зачынілі!..

Макрына. Пан палкоўнік службу дасьць!..

Алеся. Будзе палкоўнічай жучкай!..

Макрына. І, овшэм, буду!..

Алеся. Будзеш на падушачцы ляжаць і на людзей брахаць!..

Макрына. Абы хлеб, усякі загаўкае!..

Алеся. Ну, і брашы на вецер!..

Макрына. Можа вы адсюль выправіцеся?..