Старонка:Краб (1930).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Алеся. А ты што: пана свайго чакаеш?..

Макрына. Ведама, чакаю!..

Алеся. Не бядуй! Хутка прыляціць твой канарак!..

Макрына. Так будзьце ласкавы аслабаніць хату!.. Падмятаць буду!..

Алеся. Падмяцеш пасьля, а вось Марысі лекі трэба даць!..

Макрына. І гэта зробім!..

Алеся. Пойдзем, Ягор! (Ягор устаў).

Макрына (да Ягора). Ну што, таварышок? Як са службай, овшэм?

Ягор. Не твая справа!

Макрына. Трэба было да іх далучацца, да палякаў!.. А васпан супроць, ну і проці шэрсьці гладзяць!..

Ягор. Прыкусі язык! (Выходзіць).

Алеся. Гаўкай!.. Гаўкай!.. (Вышла).

Макрына. Сьмейся, сьмейся, вярціхвостка!.. Цягаюцца!.. Цягаюцца, як авечкі заблудлыя!.. Ім здаецца, як раней было! Цяпер іначай пачнем жыць, овшэм! (Глянула ў акно). Во, новае ліха, — цецярук глухі прыпёрся!..

Уваходзіць Мікола.

Мікола. Пахвалёны ў хату!

Макрына. Па якой справе?

Мікола. Як паненка?

Макрына. Нашто яна табе, старая порхаўка?

Мікола. Ня тут кажучы, брахалі… быццам-то…