Старонка:Краб (1930).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

Макрына. Во, чулі?!. Ён згодзен!.. Ах ты, старая порхаўка!.. Ды ці ёй патрэбен нейкі там вахлак!.. Мы ёй пана пасватаем, во! Ну, вылазь!..

Мікола. Але, гразь!.. Пасьля дажджу гразь!..

Макрына. Гэта ў вас гразь, а ў нас суха! Вон! (Хапіла за каршэль дзеда). Вымятайся! (Выпіхае вон).

Уваходзіць афіцэр.
(Паколькі яго штурхнулі, б’е Міколу стэкам).

Макрына (усьлед Міколе). Няма, нічога няма!.. Ад гэтых жабракоў не абярэшся!.. Дзень добры, паночку!

Афіцэр. Як паненка?

Макрына. А ніц, тылька цо заснэла! (У бок). Здаецца добра, зусім па-польску!..

Афіцэр. У вас тут сьцюдзёна?

Макрына. Овшэм, можна запаліць! Джэво в пецку, сернічкі на прыпецку, враз… (Вышла).

Марыся (абудзілася). Вы зноў тут?..

Афіцэр. Даведвацца прышоў!..

Марыся. Вельмі зачаста!..

Афіцэр. Мой абавязак!..

Марыся. Я чула голас настаўніка… Быў ён тут?

Афіцэр. Ня было!

Марыся. Скажэце — ён на волі?

Афіцэр. На волі!

Марыся (рашуча). Кажэце праўду!

Афіцэр. Толькі праўду!..

Марыся. Бяз віны чалавека ўзяць і пасадзіць!..