Старонка:Краб (1930).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Макрына. Усю хату засмуродзіў!.. Ня жарт, — каторы дзень утопленіцу сьцеражэ!..

Марыся. Яго служба гэтакая!..

Макрына. А што мне да яго службы!.. Я буду адвучаць гэтых лапатнікаў цягацца сюды!..

Марыся. Якая ты неразумная, Макрына!..

Макрына. А які тут трэба розум, каб чурацца гэтай басаты!..

Марыся. Не разумееш ты нічога, Макрына!..

Макрына. А я вось не разумею, нашто паненцы гэты вучыцель, голы бальшавік!..

Увайшоў Ягор. Ён чуў гэтыя словы.

Марыся (Макрыне). Выйдзі!

Ягор. Чула, што казалі? Выйдзі!..

Макрына. Вы мяне гоніце?

Ягор. Так, цябе.

Макрына. А я пану пажалюся!

Ягор. Тут паноў няма! Вон! (Выправаджвае).

Макрына. Я салдата са стрэльбаю пастаўлю! (Вышла).

Ягор (да Марысі). Марыся, мая радасьць, ты адчуваеш сябе лепш?..

Марыся. Лепш, Ягор!.. І хутка зноў да працы!..

Ягор. А гэты дэспот прынёс сягоньня мне чорную навіну!..

Марыся. Якую?

Ягор. Сказаў, што ты памерла…

Марыся. Як бачыш, збрахаў! (Углядаецца яму ў твар). Ягор, што гэта значыць? Сінякі?

Ягор. Глупства, Марыся! Так!..