Старонка:Краб (1930).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

Ягор. Ня пустыя! Гэта — голас прыгнечанага люду, якому вы наступілі жалезнаю пятою на ўпалыя грудзі!.. Але памятайце! (Афіцэр рагоча).

Ягор. Сьмейцеся, радуйцеся, але будзе… наша жніво!..

Марыся. Ягор, мілы, кінь!.. Прашу цябе!..

Ягор (гнеўна). Ня кіну!.. Змагацца буду да апошніх сіл, а ня кіну!..

Афіцэр. Не захочаш сам адсюль выправіцца, у астрозе згнаю!..

Марыся. Мы разам адсюль выберамся!..

Афіцэр. Вас, Марыся, я нікуды ня пушчу!..

Ягор (грозна). А вам хто даў права спыняць чужую волю?!.

Афіцэр. Гэта што за тон! (Наступае на Ягора).

Ягор. Не падабаецца — ня слухай!

Афіцэр (падышоў зусім блізка). Прэч адсюль, мяцежная душа! (Хапіў Ягора за горла; паміж імі пачынаецца страшная барацьба, нарэшце Ягор паваліў афіцэра на стол, схапіў за горла і трымае).

Афіцэр. Пусьці, на літасьць бога!..

Ягор (трымаючы рукою за горла). Будзеш памятаць! Вось такая рука пролетарыяту задушыць чорную няпраўду. (Перастае душыць і выходзіць праз дзьверы. Марыся ўвесь час крычала, а ў час бойкі абамлела ды так засталася ляжаць).

Афіцэр (аддыхаўшыся). Ах ты, пракляты бальшавік! Забойца! (Мацаючы горла). Ледзь не задушыў, гад!.. Пачакай-жа!..

Уваходзіць Макрына.