Старонка:Краб (1930).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Макрына. А джэвы юш у пецы, зараз пацяплее!..

Афіцэр. Тут і так горача!..

Макрына. Ну, і дзенькі пану богу, жэ горонцо!.. Пан выглёнда кшталтэм чырвонюткі мак!..

Афіцэр (гіронічна). Довідзэне!..

Макрына. Овшэм!

Афіцэр. Выйдзі!

Макрына. Слухам! (Вышла).

Афіцэр (падышоў да Марысі). Ніц!.. Бэндзе моя!..

Уваходзіць Ахрэм.

Ахрэм. Паночку!

Афіцэр. Цс!

Ахрэм. Хутчэй на досьледы; начальства ўжо едзе!..

Афіцэр (дразьнячы). На-ча-льства!.. Нейкі там вураднік ды вэтэрынар!.. На-ча-льства!..

Ахрэм. Ну, ведама, для нас і начальства!..

Афіцэр (мігамі кліча яго да сябе). А ты прынёс, што абяцаў?

Ахрэм. А то як-жа — прынёс… Калі ласка! (Дае пярсьцёнак і сам адвярнуўся ў бок, быццам бы ня бачыць; скоса паглядае, што ён будзе рабіць).

Афіцэр (праканаўшыся, што Ахрэм ня бачыць, хутка падмяніў пярсьцёнак і аддае Ахрэму). Самы звычайны пярсьцёнак, бяз жадных надпісаў!.. Ты заўважыў Ахрэм?..

Ахрэм (хітра). А мне што — я не ўглядаўся!..