Старонка:Краб (1930).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Афіцэр. Можаш назад узяць!.. Зараз-жа надзень ёй, толькі хутчэй спраўляйся, а то дадуць!..

Ахрэм. Ведаю! Дадуць шомпалаў! Ну, я пабег! (Хутка вышаў).

Афіцэр (як Ахрэм вышаў, глянуў на Марысю, з радасьцю). Вялікая ўдача: сьлед скрыў!.. Хоць выплыў труп наверх, але ня выплыў мой грэх! (Гледзячы на Марысю). Я тут збудую сваё шчасьце — зямля, будова і яна! Будзеш маёю! (Узяў шапку і хутка вышаў).

ЗАСЛОНА