Старонка:Краб (1930).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

Алеся (да 1-га селяніна). Запытайцеся, Мацей, чаму яны школы польскія не пазачынялі!..

Селян. 1-ы. Але!..

Пр. асьв. Ну, як?.. Цяпер вы зразумелі мяне?

Селян. 1-ы. Ня зусім! А чаму гэта школы польскія не зачынілі?..

Пр. асьв. Польскія? (Хітра). Бачыце, грамадзяне, эпідэмія, якая да нас прышла ад бальшавікоў, узялася за тых, хто больш спачувае бальшавіком, за беднату!.. Шляхта і наогул народ багацейшы, дзеля таго, што яны з гэтымі барбарынцамі нічога супольнага ня маюць, ад хваробы вольны!.. Дзеці шляхты і паноў здаровыя, і таму для іх школы адчынены!.. Польская ўлада тут ні пры чым!..

Алеся. Во дзе праўда на сьвеце!..

Селян. 2-і. Нашы дзеці ня ўсе хворыя!.. Калі адзін-другі і ляжаць, гэта ж не бяда!..

Пр. асьв. Ну, а пры тым-жа вялікі недахоп будынкаў!.. Самі-ж ведаеце — як бальшавікі ішлі на Варшаву, усё-ж спалілі!..

Ахрэм. Паночку, што там валіць на бальшавікоў! Усім-жа вядома, хто нішчыў нашу бацькаўшчыну!..

Пр. асьв. Так, так! Гэта іх работа і дзеля гэтага вялікі недахоп будынкаў!.. Калі-б хто хату даў, тады-б…

Селян. 1-ы. Я хату дам!..

Баба 1-я. Во, адна школа і ёсьць!..

Селян. 2-і. І я дам!..

Баба 2-я. Ужо і дзьве!