Старонка:Краб (1930).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

Макрына. Добра вам будзе і без навукі! (Яшчэ большы гоман). Няма горшага ліха, калі мужык пазнае і тое і сёе! (Гоман). Завяжаш каню хвост і без навукі! (Макрыну прагналі, яна з крыкам вышла).

Пр. асьв. Панове, панове! Ці-ж гэтак можна?!. Гэта-ж кабета беларусінка, нічога супольнага з намі ня мае!.. Бачыце самі, чаго беларусы хочуць?.. Польскай школы!.. (Кажа гэта з націскам).

Жук. Ды гэта-ж дурная баба!

Пр. асьв. Чаму дурная? Баба, як баба.

Жук. Дубовая калода!

Пр. асьв. І ня так, і ня так!

Селян. 1-ы. Паночку, а цяпер дазвольце мне?

Пр. асьв. Прашу, але не кажэце глупства.

Селян. 1-ы. А вось паслухайце!.. Гэтую дурную бабу, як мне здаецца, купілі… І таму яна брэша, як пакаёвая сучка!

Пр асьв. Выбачайце, як гэта купілі? Кажэце выразьней, хто купіў?

Селян. 1-ы. Ды вам, паночку, лепш відаць! Але-ж такой бяды — нас ня купяць! Кажу гэта за ўсю грамаду, давайце нам школы!..

Жук. Беларускія і яўрэйскія!

Хлап. 2-і. Выпусьціце з астрогу нашых настаўнікаў!

Алеся (хаваючыся). І ідзеце «да д’ябла» з нашай бацькаўшчыны! (Рогат).

Пр. асьв. Хто гэта там жарты строіць! (Выглядаючы).