Старонка:Краб (1930).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

Пр. асьв. Для вас ня школы будаваць, а астрогі! (Падняўся агульны гоман).

Марыся. І гэта кажа прадстаўнік асьветы, культурны чалавек!

Пр. асьв. Так, я культурны чалавек!

Марыся. Культурны жандар!

Пр. асьв. Хамы! Быдла!

Марыся. Культурны жандар! (У гэты час падняўся з месца сакратар, сярдзіта стукнуў па стале).

Сакратар. Праўда! Вы — жандар, шпег, хцівец!.. Я не хачу больш з вамі працаваць, бо у вас няма праўды!.. Што вы мне казалі пісаць? Вам, кажа — школы будуць беларускія, а мне кажа ў пратакол пісаць: што ўсе далі згоду на школы польскія. Полёнізатары, гвалтаўнікі! (Ён скінуў шапку, на якой быў белы арол, кінуў на падлогу, парваў пратакол і выбег. Агульны гоман).

Марыся. А што, не мая праўда? Браткі, чулі?

Усе. Чулі!

Марыся. Няма нам чаго тут больш рабіць! За мною! (Усе выходзяць, пяючы).

«Мы доўга цярпелі,
Цярпець больш ня будзем…»

(Уся грамада адыходзіць, апроч нямога, які пачаў крычаць, схапіўшы ў руку званок, б’ючы ім па сталу.
Селянін 1-шы яго адвёў і пашлі).

Пр. асьв. (застаўшыся адзін). Што-ж цяпер рабіць?