Старонка:Краб (1930).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ПЯТЫ

Кватэра Марысі

Макрына (запальвае сьвечку). Завечарэла і не аглядзелася! Час бяжыць ня ўзнак! (Аглядаецца ў люстэрка, а потым пачынае пудрыцца). Ліха ведае што ў мяне за нос, — разоў дзесяць пабялю, а ён усё чырвоны! Пасыцела, папрыгажэла і па-польску гавэндзіць навучылася! Овшэм, пане полкувніку! — кажу я. — Овшэм, пані Макрына! — адказвае ён. Любата, далібог, любата! (У гэты момант, крадучыся, увайшла Алеся і спалохала яе).

Алеся. Здаравенькая была, пані ахмістрыня!

Макрына. Чаго табе трэба?

Алеся. Ці здарова?

Макрына. Хіба сьляпая?

Алеся. Падкармілі паны?

Макрына. Падправілі! А ты гэта куды выстраілася?

Алеся. Да пана паручніка!

Макрына. Да каго? (Алеся адказвае). Кінь дурыць, дзяўчына! Ці будзе ён гаварыць з табой?