Старонка:Краб (1930).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

Алеся. Чаму ня будзе? — Учора гаварылі, а сёньня, бач, сюды запрасіў!

Макрына. Як-жа ты будзеш гаварыць, калі па-польску ня ўмееш?

Алеся. Нічагутка! Зразумее папросту: культурны-ж чалавек!

Макрына. Як гэта культурны? Ты чаго, вярціхвостка, лаешся!

Алеся. Ці-ж я лаюся?

Макрына. Ты мне глядзі, а то я навучу, як шанаваць паноў! (Дразьнячы). Культурны, — ты сама культурніца, а ён ня культурны! Пан!

Алеся. І ты, Макрына, ужо супроць мяне?

Макрына. Даўно ўжо пара! Цяпер, мая даражэнькая, хвост свой падтулі! Згінуў твой хаўрусьнік; грош табе цана!..

Алеся. Не ўспамінай, Макрына! Ні за што Ягор загінуў, уцякаў, бядак, ад жандараў польскіх і ў Нёмне ўтапіўся!..

Макрына. Самая адпаведная для яго сьмерць; ня будзе прынамсі блытацца з Марысяй! Цяпер пан дозорца прыгорне яе да сваіх рук!.. Штодзень бывае — сьпявае ўсё пра каханьне!..

Алеся. А яна?

Макрына. Што яна? Трошкі пакапрысіць і згодзіцца!

Алеся. Як ты ўпэўнена кажаш!

Макрына. І вось пабачым!

Алеся. А дзе-ж Марыся?