Старонка:Краб (1930).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

Макрына. Зараз прыдзе! Сёньня-ж хаваюць тую ўтопельніцу!..

Убягае Жук.

Жук. Вечар добры, пане ахмістрыня! (Вітаецца з ёю за руку).

Макрына (уздаволена). Овшэм, браток, овшэм!

Жук. А я да вас, пані ахмістрыня!.. Краўчыха на хвіліначку вас просіць да сябе, сукеначку прымераць; заўтра-ж фэст!..

Макрына. А я-яй! А я і запамятавала, што заўтра гэтакае сьвята!..

Жук. Так зрабеце-ж ласку, пане ахмістрыня ідзеце!

Макрына. Цяпер ісьці?

Жук. Прасіла зараз, чакае! (Адчыніў дзьверы). Рад служыць вам!

Макрына. Овшэм, зараз! (Да Алесі). А ведаеш, Алесенька, якую я сукенку майструю ў краўчыхі?!.

Алеся. Нябось па модзе, ды зякрастую!

Макрына. У вочы кідаецца, во! (Глянула праз дзьверы). Ды што-ж гэта, на дождж так неба пачарнела?

Жук. А так, пані ахмістрыня, навальніца будзе!

Макрына. Ай, ай, якая хмара сунецца сюды! Скуль гэта яна?

Жук. З усходу, Макрыначка, з усходу!

Макрына. Хоць-бы пярун ня стрэліў!

Жук. Бяз гэтага не абойдзецца — стрэліць!