Старонка:Краб (1930).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Алеся. А вы не жартуеце?

Афіцэр. Я? Ды яшчэ ўчора пры спатканьні я так упадабаў цябе, што і сёньня чад у галаве сядзіць!

Алеся. Як разумець вас?

Афіцэр. Кахаю цябе!

Алеся (як бы з радасьцю). Мяне?

Афіцэр. Так! Цябе!

Алеся. Ой, што я чую? Мяне, мужычку, упадабаў пан? (А сама хітра аглядае, як-бы выцягнуць рэвольвэр).

Афіцэр. А ты што? Ня верыш?

Алеся. Веру. Дай я… (Запнулася).

Афіцэр. Ну, кажы! Кажы!

Алеся. Саромлюся…

Афіцэр. Ды кажы, дурненькая!.. Любіш?..

Алеся (ня зразу). Люблю! (І закрыла вочы фартухом).

Афіцэр. Алеся, гэта праўда?.. Любіш?..

Алеся. Усім сэрцам, так кахаю!

Афіцэр. Ну, а бацькі ў цябе ёсьць?

Алеся. Няма, круглая сірата!

Афіцэр. А калі-б я зажадаў цябе да сябе ўзяць — пашла-б?

Алеся. Скажэце, пайду!

Афіцэр. Ну, добра, я стану тваім бацькай, апякунам!.. Забяру, цябе, беларусінку, пад сваё крыло, адойдзеш ты ад сваёй мовы, звычаяў, станеш нашаю, полькай!..

Алеся. Ой, як сэрца стукае!.. Ці верыце, я такая шчасьлівая!..