Старонка:Краб (1930).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

Афіцэр. Ды яе-ж пахавалі!

Жук. Пакуль-што не: там нешта з пярсьцёначкам нядобра!

Афіцэр. Нічога не разумею!

Жук. І я кажу, пара-б закапаць няшчасную афяру, а яны валандаюцца! Дык што сказаць?

Афіцэр. Зараз буду! Алеся! пойдзем разам, ці будзеш тут?

Жук. А хату на каго пакінуць! (Адыходзіць).

Афіцэр. Тады я адзін! Пачакаеш?

Алеся. Кроку не адыду!

Афіцэр (выходзячы). Алеся! Хто твой…

Алеся. Вы, толькі вы!

Афіцэр. Чакай! Праз хвіліну! (Пашоў).

Алеся (агледзела рэвольвэр). Крок наперад ёсьць. (Адчыніла акно, ля акна Жук).

Жук. Ну, і лоўка-ж ты яго акалпачыла! Маладзец, хвалю!

Алеся. Не хвалі! Ня люблю!

Жук. Кулі ёсьць?

Алеся. Каб у жандара, ды…

Жук. Ахрэм сюды ідзе.

Алеся. Пакуль што хавайся! (Зачыніла акно, а сама схавалася ў бакоўку).

Уваходзіць Ахрэм.

Ахрэм. Ну і каламут, радачкі ня дам!.. Няўжо-ж насільніку будзе воля? Кабеціну ўтапіў, настаўнікаў у астрог запакаваў, а сам гуляе!.. Алеся бегае, як учадзелая, а што з Ягорам? ніхто ня ведае. Каб хаця