Старонка:Краб (1930).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

Ахрэм. Кажуць — утапілі!

Афіцэр. Ну як гэта чалавека загубіць?

Ахрэм. Мала брыды ёсьць?! Відаць, якісьці афіцэр сваю жонку ўтапіў, як гэта ў часе вайны шмат хто з іх рабіў!..

Афіцэр. Скуль гэта ведама? Хто казаў?

Ахрэм. Вучыцель казаў!

Афіцэр. Дарэчы, дзе ён зараз?

Ахрэм. Добра ня ведаю! Як кажуць людзі, быццам-бы, уцякаючы ад жандараў, утапіўся!

Афіцэр (пагражаючы). Кажы, гад, ты ведаеш!

Ахрэм. Кажу, паночку! Нічога ня ведаю!

Афіцэр (схапіў яго за карк). Ну, хам, скажаш мне праўду? (Замахнуўся кулаком).

Увайшла Марыся.

Марыся. Гэта што?

Афіцэр (пакінуўшы Ахрэма). Нічога! Рабіў допыт…

Ахрэм (у бок). Вось чаму ў людзей сінякі!

Марыся. Тут не дэфэнзыва! (Да Ахрэма). Ахрэм, вы ад допыту вольны! Будзьце-ж ласкавы паклікаць да мяне Міколу!

Ахрэм. А дзе ён?

Марыся. А там, на вуліцы! Папрасі яго сюды і зараз-жа назад! (Ахрэм пашоў).

Марыся (да афіцэра). Хачу з вамі пагаварыць!

Афіцэр. Рад слухаць!

Марыся. Усе нашы культурныя сілы…