Старонка:Краб (1930).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

Афіцэр. Выбачайце, папраўлю, культурных сіл мы не чапалі, а бандытаў і экспропрыятараў, праўда, пасадзілі!..

Марыся (перш змоўкла, а потым цяжка дыхаючы). Сядзяць у астрозе, дзякуючы вам!..

Афіцэр. Прычым тут я? Агітавалі за комуну, таму і пасадзілі!

Марыся. Ягор загінуў!

Афіцэр. Хто ваюе, той і гіне!

Марыся. А як вы надумалі са мной? (Афіцэр сур’ёзна глядзіць на яе).

Марыся. Не рабеце такіх зьдзіўленых вачэй! Я скажу пра сябе сьмела! Я таксама комуністка!..

Афіцэр. Нічога, нічога! Ведаю!

Марыся. І вось, дзеля таго, што і мяне, як і другіх, могуць затравіць, я сёньня, уначы, з Міколай і Ахрэмам пры вашай дапамозе павінна перайсьці граніцу!

Афіцэр. Вы туды ня трапіце!

Марыся. Чаму?

Афіцэр. Вам там ня месца!

Марыся. А дзе?

Афіцэр. Тут, у нас!

Марыся. Ваш плян?

Афіцэр. Я хачу, каб вы пакінулі вольнадумцаў і пачалі жыць, як жадаў ваш бацька! Са мной!

Марыся. Пры ўмове, калі дом я аддам беларускай школе, а зямлю сялянам?

Афіцэр. Пры ўмове, калі і дом, і зямля будуць з вамі!