Старонка:Краб (1930).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

Марыся. Ясна! Цяпер я стаўлю пытаньне рашуча: ці мне воля, ці вам, замест афіцэрскіх пагонаў, арыштанскі балахон?

Афіцэр (грозна). Што?

Уваходзіць Ахрэм.

Ахрэм. Мікола тут, на лавачцы сядзіць! Сюды, казаў, ня пойдзе!

Марыся. Усёроўна! Ну вось, Ахрэм! Дазвол на пераход мяжы Міколу і табе ёсьць!

Ахрэм. А вам?

Марыся. Ня пушчаюць! (Паказала рукою на афіцэра).

Ахрэм (хітра). Паночку, даражэнькі, няўжо ня пусьціце, зрабеце ласку, пусьцеце! Паслухайце яе хоць дзеля мяне! Я-ж пану такую важную паслугу ўчыніў; пярсьцёнак падмяніў, што на руцэ ўтопленіцы!..

Афіцэр (тупнуўшы нагой). Мільч!

Марыся (перабіла). Лягчэй!

Ахрэм. І грошы назад аддам: яны ж вашы! Брудныя… агідныя! (Кінуў капшук пад ногі).

Афіцэр. Як ты сьмееш? (Кінуўся да яго).

Марыся (спыніла дарогу). Я не пазволю!

Афіцэр. Пусьці! (Марысю адпіхнуў).

Ахрэм (грозна). А ну, крані!.. Адно маё слова і васпану — астрог! Кабету задушыў, мы бачылі! (Афіцэр анямела стаіць). Сьведкі ёсьць, на ногі суд паставім! Вось не спалохаюся, іду і заяўлю! (Да дзьвярэй).

Афіцэр (рашуча). Стой!