Старонка:Краб (1930).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

Ахрэм. Ня вас павінен я слухацца, а вось каго! Марыся, ваш загад?

Марыся. Ідзі на вуліцу і чакай!

Ахрэм. Добра! (Адыходзячы). Бач яго, ён мяне… (Вышаў).

Афіцэр. Я хачу з ім пагаварыць. (Кінуўся да дзьвярэй).

Марыся (загарадзіла дарогу). Пачакайце!

Афіцэр. Што чакаць? Я не пазволю, каб хам, мужык зьняважыў афіцэра!

Марыся. Які вы афіцэр? Вы — крыміналісты!

Афіцэр. Марыся!

Марыся (спакойна). Крыміналісты! Забойца!

Афіцэр (хапіўся за галаву). Якая зьнявага!

Марыся. Мэта нажывы, зьвярынае жаданьне сьвежай крыві, гнілы патрыотызм — вось грунт вашага жыцьця!

Афіцэр. Марыся!

Марыся. Тэстамэнт! (Грозна).

Афіцэр. Адно толькі слова!

Марыся (грозна). Ні слова! Тэстамэнт!

Афіцэр. Я іначай мысьліў!

Марыся. І я зраблю інакш, калі не паслухаеце мяне! Карыстацца фізычнай сілай, прыгнятаць сялян вам было можна, але ведайце, што скончыўся ваш гвалт! (Афіцэр дастае тэстамэнт. Марыся ўзяла). А цяпер паклічце мне Ахрэма і Міколу і зараз жа назад! Я з вамі хачу прымірыцца.

Афіцэр (радасна). Марыся, і гэта праўда?

Марыся. Запомніць усё і не сварыцца!