Старонка:Краб (1930).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

Алеся. Што пляцеш: ты-ж не адна, нас многа! (Падбегла да дзьвярэй, стукнула ў далоні).

З галоўных дзьвярэй выскачыў Ягор, ён апрануты, як партызан.

Марыся (ускрыкнула). Ягор!

Ягор. Марыся — дарагая!

Марыся. Ягор, жыў?

Ягор. Бачыш — жыў!

Алеся. А цяпер будзь гатова да сустрэчы з ім, ён сюды ідзе! (Рашуча). Ягор, сюды! (Ягор дастаў рэвольвэр, стаў ля Алесі; у яе таксама ў руках рэвольвэр).

Марыся. Што вы надумалі рабіць?

Алеся. А вось пабачым!

Ягор. Мы мёртвую пятлю разьвяжам!

Марыся. Страшна мне!

Ягор. Марыся, больші адвагі! (Паўза). Сорам так казаць!

Уваходзіць афіцэр.

Афіцэр (ня бачачы Алесі і Ягора). Яны ісьці не пажадалі, казалі, што некага чакаюць! Ты ня ведаеш каго? (Паўза). Каго?

Ягор (рашуча). Яны мяне чакаюць!

Афіцэр (глянуў). Гэта хто?

Ягор. Не спазналі?! Нябожчык з таго сьвету!..

Афіцэр. Вучыцель!

Ягор. Я!

Афіцэр. Ага, так вось што значыць здрада! (Да Алесі). Зьмяя! (Кінуўся да іх).