Старонка:Краб (1930).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Ягор. Ні з месца, а то лоб расшчаплю! (Наставіўшы рэвольвэр).

Алеся (наставіўшы рэвольвэр). Папаўся краб у сеці!

Уваходзяць трое партызан і між імі Жук. Усе ўзброеныя.

Ягор. Вось ён!

Афіцэр. Хто гэта?

Жук (вышаў наперад). Мы — партызаны.

Афіцэр. Партызаны! Ворагі дзяржавы Польскай! Варта! (Хапіўся за кабуру). Дзе мой наган?

Алеся. Ваш наган у мяне!

Жук (дае каманду ў дзьверы). Хлопцы! на коні, а вы упярод!

Афіцэр (пра сябе). Як-жа быць?

Жук (грозна). Упярод! (Яшчэ мацней). Упярод! (Узяў афіцэра за карк і выпхнуў за дзьверы; за ім вышлі двое партызан, Жук застаўся).

Ягор. А цяпер наша чарга, Марыся! Больш жыцьця, праз ноч мы будзем пад чырвоным сьцягам!

Алеся. Пад сьцягам Сярпа і Молата! (У гэты час Жук махнуў у дзьвярох рукой, раздаўся выстрал).

Марыся. Ах! Што гэта?

Жук. Партызанскі прыгавар.

Алеся. Туды яму і дарога!

Ягор (да Марысі). Пашлі!

Алеся. У Савецкую Беларусь! (Усе выходзяць).

ЗАСЛОНА