Старонка:Краб (1930).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

Параска. Ты такі здурнела!.. Каб я на пятуха малілася!..

Алеся. Ды чаго толькі на абразох ні намалёвана!..

Параска. Пакінь ты, недавярак, жартаваць! Я адыходжу!..

Алеся. Так і ня пойдзеш глянуць? Трэба-б табе глянуць: можа і спазнала-б?..

Параска. Ды яна-ж чужая… ня з нашага боку!..

Алеся. Скуль-жа ты яе ведаеш?

Параска. Я?.. Кінь ты дурыць, дзяўчына!.. Пачуюць людзі, у суд павалакуць! (Жвава пабегла назад).

Алеся. І што за людзі?! Цені сваёй палохаюцца!.. Ведае-ж няшчасную ахвяру, а зарэж — ня скажа!.. Ну, трэба будзіць Ахрэма… Дзядзька Ахрэм, а дзядзька Ахрэм! Уставай!..

Ахрэм (прачынаецца). А няхай цябе качкі!.. Сон перабіла, а ноч ня спаў. Якая такая справа ў цябе?..

Алеся. Паважная справа, дзядзька!.. Пасьпееш потым выспацца!..

Ахрэм (устаў). Заматалі зусім старога!..

Алеся. Няўжо злуеш?

Ахрэм. Ды не!.. Я так!.. За вас — сама ведаеш — я ў пятлю палезу!.. Кажы-ж, у чым справа?

Алеся. Ад гэтай хвілі, аж пакуль ня зьявіцца сьледзтва, ты павінен не адыходзіць ад утопленіцы ні на крок!..

Ахрэм. Так!.. Далей?..

Алеся. Потым, як сваё вока даглядай, каб не зьнялі з рукі пярсьцёнка! Калі-б хто цябе прасіў