Старонка:Краб (1930).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

зьняць яго, скажы зараз-жа мне, будуць даваць за гэта грошы — бяры, і таксама — паведаміш мяне!..

Ахрэм. Алеся, няўжо-ж тут загадка ёсьць?

Алеся. Ёсьць!

Ахрэм. А я, калода дубовая, думаў, сама дзяўчына ўтапілася!..

Алеся. Утапілі!..

Ахрэм. Матачка найсьвеншая… (Хацеў быў перажагнацца).

Алеся (перабіваючы яго ў гэтым). Ты зноў, Ахрэм?

Ахрэм. Выбачай, даражэнькая!.. Гэта-ж я пастарой навычцы… Як ведаеш, — я гэтых сьвятых ужо выракся, дый самога бога ў баку пакінуў. Адзін каламут з імі… Хто-ж яе ўтапіў?

Алеся. А хто табе ўчора даручыў ліст Марысі перадаць?

Ахрэм. Бацюхны мае, — вось добра, што ўспомніла, а я і забыўся!.. (Шукае ў кішэні). Ды вось ён гэты ліст, а даручыў яго мне жандар-афіцэр, ты ведаеш, паляк… (Паказаў).

Алеся (узяла ліст, спрытна адклеіла, прачытала і аддала назад). Гэты і ўтапіў.

Ахрэм. Жандар? Алеся, даражэнькая, за што-ж ён яе?

Алеся. Павуку, каб жыць, кроў, жыцьцё чужое патрэбны!..

Ахрэм. А я цёмны мужык і ня сьцяміў!..

Алеся. Ну, Ахрэмка, глядзі-ж, памятай… за кожным крокам сачы!..