Старонка:Крок за крокам (1925).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

нулі трэцяга. А той упіраўся, не даваўся, крычаў і лаяўся. Наталька пашла цішэй, гледзячы на гэту цікавую справу.

А Джон тымчасам ужо стаяў каля Наталькі і ўсё віляў хвастом. Яго толькі непакоіла крыху тое, што Наталька ня бачыць яго і не зварачае на яго увагі. І вось як толькі яна параўнялася з ім, Джон, як-бы яго што падкінула, сарваўся, і кулём кінуўся да Наталькі і з разгону таўхануў яе пад руку.

Кацялок упаў на брук. Наталька, падняўшы кацялок, дзе ў самым дне засталося колькі лыжак куляшу, стаяла і горка-горка плакала.

А Джон лізаў разьліты ім кулеш і ад вялікага здаваленьня павільваў хвастом.