За сталом у канцэлярыі сядзеў стары лясьніцы. Гэта быў няўступчывы чалавек, з каторым было трудна дайсьці да ладу.
Пераступіўшы парог канцэлярыі, Андрэй нізка пакланіўся. Лясьнічы кіўнуў галавой і зноў стаў пісаць. Потым павярнуў галаву да Андрэя.
Пажваўшы сківіцамі, пан запытаў:
— А што скажаш, чалавеча,
— Панок! — сказаў Андрэй і ўвесь падаўся наперад, — дарэмна пакаралі Максіма Зарубу: я ўкраў дубок! Каб я ня прыждаў, калі я за згодай Максіма высек гэты дубок.
Лясьніцы, вытрашчыўшы вочы, пазіраў на Андрэя. Пажваўшы сківіцамі — такі быў звычай у старога пана жваць сківіцамі прад тым, як гаворыць, ён сказаў:
— А заўважай, небарача: ты гаворыш — дуб высек?
— Я, я, паночку!
— Гм! то які-ж бы ты быў гаспадар, каб ня краў у лесе? — спытаў лясьнічы.
— Панок, залаценькі! Даруй, панок, Максіму! Я вінават, штрафуйце, судзеце мяне. За што-ж будзе нявінны чалавек цярпець?
— Табе Максім не сваяк?
— Не, панок, ня свой.
— То мусіць быць ён табе падгадзіў?
— Панок, грэх гаварыць гэта! Максім нічога ня ведаў. Толькі сягоньня пры людзях я прызнаўся яму, і сам сабой прышоў да пана. Даруй паночак, Максіму. Няхай лепш мяне пан судзіць. Я вінаваты, і я павінен адпакутваць.
— Ха-ха-ха! А заўважай, небарача: сьмешны ты чалавек. Вось-жа ня буду ні штрафаваць, ні ў суд падаваць, калі ты гэтага просіш. А Максіма ня прыму, бо ён забіяка, разбойнік. Доўга прасіў Андрэй лясьнічага, але пан быў цьвёрды, збываў жартамі.
… Грудкі хмарак разгладзіліся, неба пабялела, і пашоў дробненькі сьняжок, як Андрэй ішоў з лясьніцтва. Усю дарогу разважаў Андрэй у сваіх думках. На душы яго стала спакайней, як пасьля кожнай буры. А сьнег усё падаў гусьцей; зямля забялелася. Лес стаяў спакойны; толькі ўгары шумелі