Старонка:Крытыка (Язэп Пушча, 1926-1929).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

Алесь Дудар Шанхайскі шоўк, поэма. Выданьне ЦБ Маладняка" 1926 г. 36 стар. Цана 13 кап.

Наша поэзія сягонешніх дзён вельмі багата вершамі, — затое-ж бедная больш буйнымі эпічнымі творамі. Што за апошні год зьявілася на сьвет? Раней напісаная, а цяпер апрацаваная поэма Якуба Коласа "Сымон Музыка", „Карчма" Mіxaся Чарота ды вось поэма А. Дудара „Шанхайскі шоўк". Але кожная з гэтых поэм вельмі мала мае эпічнага элемэнту, яны ўсе абвеяны цёплым лірызмам. Не хачу я сказаць, што ў гэтым загана, ніколі не, можа якраз наадварот: бо чым твор больш беспасрэдны, тым больш ён мастацкі. Твораў, у якіх выводзяцца тыпы, характары, у нас ёсьць мала, а іх чакаюць, яны патрэбны для чытача і для далейшага росквіту нашай літаратуры. Зьвернемся-ж зараз непасрэдна да Алеся Дудара. Алесь Дудар вельмі маладым прышоў у беларускую поэзію. Імя яго вядома Беларусі ўжо якіх пяць год назад. Калі ён быў яшчэ 15-16-гадовым юнаком, ужо тады пачынаў іграць на ліры і іграць з густам. У ім з першых яго песень мы адчулі поэту сягонешніх дзён. Ён ня мог, каб не захапіцца пафосам вялікай рэволюцыі. Яна ў яго творчасьці знашла сабе романтычна-публіцыстычнае ўвасабленьне. Ён ня мог, каб песьню сваю не абпролетарызаваць, ён таксама ня мог, каб не зьмяніць традыцыйныя і так характэрныя для беларускай поэзіі вясковыя мотывы на гарадзкія. Ня любіць яго песьня павольнасьці, ёй больш да спадобы рух, дынаміка, нездарма-ж мо і першы зборнік свой назваў „Беларусь Бунтарская". Яго „Беларусь Бунтарская" да мэты ня хоча ісьці скрозь туманоў сініх, а „Coнечнымі сьцежкамі".

Уважліва перачытваючы зборнікі вершаў Алеся Дудара, мы заўважваем, што шмат ён працуе над тэматыкай. Ён перашоўшы ад сялянскай тэматыкі да гарадзкой, ставіць пытальнік над яе далейшым разьвіцьцём. І ў чым-жа ён знаходзіць вырашэньне? А вось: даволі беларускую поэзію ўціскаць у этнографічныя межы, для яе бацькаўшчынай павінна быць уся плянэта. Праўда, такі погляд, пры адным няўмелым кроку, поэзію можа прывесьці да выраджэньня, яна можа стаць нічыëй, на усёй плянэце будзе чужой. Але-ж не, для поэзі