Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

А у вйоскахъ люд убоги,
Век беда ў крук гне.
Вечна ў лапцях, гное ноги,
Зрэбья спину тне.
Цйомны, цйомны народ гэты,
Трудна и сказаць,
Абырваны, не адзеты,
Ня ўмее чытаць.
З яго кожны насмяецца,
Назаве дурным…
Бедны люд… так бы здаецца,
Плакаў разам з йим.
Так нямила, як магилай,
Неяк выдае
Беларусь, мая старонка,
Но люблюж яе
Як калиб з ей разлучыўся,
Плакаў б с усих сил,
Эй, бо дзе воўк урадзиўся,
Яму куст той мил!
Ў хаце голаду дазнаю,
З’ем хлеба, вады…
Горэй жыци ў чужым краю,
Болей слйоз, нуды.
Там не найдзеш братних сэрцаў,
Там кожны чужым,
Будзеш жыци ў паняверцы,
Ды адзин адным.
Песню родную зацягнеш,
Хто пачуе, хто?
Тамъ любиць свой край прысягнеш
Лепей, як жыццйо.

|}