Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/119

Гэта старонка была вычытаная

3.

Жыве, праве, шыкам пана:
Крупаў, сала мае многа,
Хлеб вядзеццаж у Спепана
Круглы год, як у никога,
А хлеб веяны, ўсйо белы.
Эй, што там казаць далйока!
Шнур зямли йон мае цэлы,
Значыць—поўная валока.
З дворам, с панам Сцйопка ў згодзе:
«Кепска», кажэ, «жыци звадай»,
Йон и ў воласци на сходзе
Многа можэ словам, радай.
Жывуць, скажэ хтось вучоны,
За границай лепш народы;
Кормяць людзей миллионы
Шахты, хвабрыки, заводы;
И у нас минулаб лиха,
Каб настаў лад гэт’ки ў людзе;
Сцйопкаж буркне пад нос сциха:
«А ўсйож бедны бедным будзе»!

4.

Сцйопки жонка—вйортка баба,
И язык… эй, што сказаци!
А з руками и мазгами
Трудна лепшай дзе спаткаци;
Ненаўды, што жонки гэт’кай
Сцепан трохи и баицца,
А найбардзей, хоць то рэдка,
Як са сватам падхмялицца.