Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/142

Гэта старонка была вычытаная

А што ў сэрцы майом и душы цяпер дзеицца,
Буду пець, громка пець, пакуль возьме магила.
Буду пець не за славу, праз вас абецаную.
Буду пець, бо люблю свайго краю паляны.
Буду пець, бо люблю сваю песню загнаную,
Буду пець, бо мне дар гэты Богам пасланы.

|}



Эпиграмма на К. В.

Што клйопки трэцяй не стае
У галаве яго,
То гэта, родные мае,
Чуй шмат я ат каго;
Но каб у пекле аж на дне
Сядзеў, хто лгаць пасмеў:
Йон йих и з роду, верце мне,
Ни воднае ня меў.



Чутка йграеш, гулка йграеш
Ты на скрыпачцэ сваей,
К небу з думкай падлетаеш,
Шчасця жычыш для людзей.
Ў перагонку с салаўями
Пайци можэ голас твой.
Грайжэ, грайжэ памиж нами!
Песняй вальчы с цемнатой!
Крэпки струны тваей скрыпки,