Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/15

Гэта старонка была вычытаная

Ой, пайду я ў поле,
Як бы на вайну,
Шукаючы волю,
Шаблячкай махну!
Ой, пайду я ў цэркаў,
Свечачку куплю,—
Можэ згине горэ,
Якое цярплю!
Можэ ўзойдзе доля
Ясненькай зарой,
Можэ блысне сонцэм
Воля нада мной!

|}



Пажалей мужыка.

Пажалей мужыка-бедака,
Ты, каторы адзеты и сыты
Пажалей,—не атсохне рука,
Бо яму свет да шчасця закрыты.
Як асенняя ноч, як туман,
Цйомны сам, цйомна ў хатцы крывой;
На плечах абарваны лахман,
Ноги скручаны цьвйордай лазой.
Холад, голад и нэндзу цярпиць
За кроў и за працу сваю.
Прыйдзе ў хату,—ў парози стаиць,
За сталом яго мейсцэ—с краю.
И ласкавых йон слоўцаў нидзе
Не пачуе, ня кинуць яму;
Не ўспаможа нихто у бядзе,
Не дасьць хлеба и дроў на зиму.