Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/23

Гэта старонка была вычытаная

Багатаму цэлы век свята на свяце!
Тыж вечне працуеш, век потам аблиты,
Но будзь чалавекам, бо тыж не забиты!—
Падшэптаў мамоны ня слухай, мой браце!

|}



Мая хатка.

И старая и крывая
Хатачка мая,—
Уся злеплена, як будка,
З аднаго гнилля.
На страсе, як на балоце,
Зрос зялйоны мох:
Каты часам и сабаки
Лазяць па вуглох.
Па дзьве шыбы у ваконцы,
И тыя з лучын,
Адны низинькия дзьверцы,
Ґаначак адзин.
И ў сярэдзине у хатцэ Бедна, хоць ты плач:—
Непачэсна выглядае,
Бо я ж—не багач.
Яе сцен не склютавана,
Нима ў йой святлиц,
З друзу выбита падлога,
А столь из драниц.
Як увойдзеш,—пры парози
З глины печ стаиць,—
На ўсю хату, як урадник,
С падылба глядзиць;