Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/25

Гэта старонка была вычытаная

Так-не, так-не,
Йосць и ў нас свабода,
Так-не, так-не,
Но не для народа.
Так-не, так-не,
То свабод як хмараў,
Так-так, так-так,
Но тольки для……
Так-не, так-не.
То зимли не мала,
Так-так, так-так
Ўсим бы досыць стала,
Так-не, так-не.
Шмат зямли паханай,
Так-не, так-не,
Но тольки у пана.
Так-так, так-так.
Дзе гора шукаци,
Так-не, так-не.
У мужыцкай хаци,
Так-так, так-так.
Учора й сягоння
Так-не, так-не,
Загарак гамоне.

|}



Ах! ци доуга…

Ах! ци доўга, братцы, будзем
Под няволей мы стагнаць?
Ах ци доўга свайо шчасьця
Сваю долю праклинаць?