Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/31

Гэта старонка была вычытаная

Хоць не виноваты,
Языка прыкусиш.
Горш якой скацины
Спаганяць, знеславяць,
Кляцьбой бяз прычины
Спаткаюць, атправяць,
Ой дана, ой дана!
Пейце, старцы, дзеци,
Добра меци пана,
А лепей ня меци,
Ў службе гора болей,
Як яких выгодаў,
Хто ня любиць воли,
Не нашага роду.

|}



Панич и Марыся.

Свеце месяц, свеце,
Як дзюрка ў сермязе,
Панич за мужычкай
Безустання лазе.
Дваццаць лет Марыси,
Кроў играе ў целе,
С панским сынам ночки
Каратае, дзеле.
«Марыся, Марыся»!
Гаворыць ей маци:
«Кинь на панича так
Вачыма миргаци!»
Яна як ня чуя
Матчыных маралаў: