Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/37

Гэта старонка была вычытаная

А тут нима, бач,
Хлеба у дзетак.
Цэлая лета
Биўся, не жарты,
Ну и труды ўсе
Што были варты?
Хоць шнур вузеньки
Не дасць шмат хлеба,
Ды чынш вялики
Выбраци трэба.
С поля сабраў вот
Коп пяць безмала,
Як змалациўжэ
Воласць забрала.
Ну асталося
Ат чыншу нешта,
Бач! магазынник
Вывалак рэшта.
Вот и жыви тут,
И будзь шчасливы,
И будзь багаты
Восеняй з нивы.—
Холад у хаце,
Голад у хаце
Ба, и скацинцэ
Корму не хваце.
Кепска, эй, кепска!
Жыци ў няволи,
Горш яще жыци,
Як нима доли.
Гэт’кия думки
Мучаць старога,