Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/53

Гэта старонка была вычытаная

Шумиць шумненька барок
Жаласливай песняй—
Люли, люли мужычокъ!
Спи,—ўставаць заўчэсне!
Яшче вакруг цямната
Над светам пануе,—
Яшчэ миласьць да брата
Людзей не раўнуе…

|}



Перэд вясной.

Рушыўся снег, зашумела вада,
Раскавалися рэки ад лйоду,
Лынула вон зимавая нуда,
Сонцэ уносе цяпло и пагоду;
Шумныя песни играюць лясы,
Павевае вятрок цяплаваты,
Белая нива ат снежнай расы
Убираецца ў чорныя латы,
Трушанкай зморана у цйомных хлевох.
Адзываицца рыкам скацинка:
Коники ў стайнях ирзуць пры жлабох;
Бацян праляцеў над адрынкай.
Будзицца после зимовага сну.
Па хацинках людок працавиты,
Скорынька цягне саху, барану,
Глядзиць шыны на колах, ци збиты.
Высыпець гэты на поля народ
И сеяць будзе свянцонае збожэ.
Добры ураджай спорны умалот
Працавитым людзям пашли, Божэ!