Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/68

Гэта старонка была вычытаная

Пакуль воли няўбачу над роднай зямлйой,
Циж бы радасцяй песни азвацца магли,
И пакуль буду бачыць як плачэ брат мой,
Мне праўдзивага шчасця не знаць на зямли.
Шумиць вецер, листы абивае з бяроз,
Абламляе гальйо, не цярпиць и гудзиць.
Хто смяецца са слйоз, сам прычынай тых слйоз,
Хто няўмее будзиць, сам за то крэпка спиць,
Прэч з дароги, мужык, абарванец лихи!
Што? паноў не пазнаў из двара ты сваих?
Ну, хамула, на бок, а што вышаў сухи…
Чорт ляциць и крычыць и нивэчэ ўсйо, ўсих.

|}



С пралйотных думак.

Па жыцйовай, па цярнистай
Пуцявине йду,
А за мной мая нядоля
Гоне ў след бяду.
Бяда чорная такая
Сунецца, бяжыць,
Слйозы, жаласць насылае,
Аж трудненька жыць.
Смутна, смутна цурком слйозы
Ллюцца с пад павек,
Хоць бы йшла ўжо смерць—магила,
Чымся так жыць век.
Эй пайду я ў бор шумячы,
Песню запяю,
Перад лесам выллю скаргу
Горкую сваю,