Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/73

Гэта старонка была вычытаная

Вот скончана праца, нашлися крыницы,
И морэ бушуе, и рэчка бяжыць;—
Хто скольки захочэ, напьецца вадзицы
Адзин канюх просиць летаючы, пиць…

Жалобна йон просиць так, як бы клянецца,
Як молицца Богу, каб грэх дараваць,—
И тольки часами расицы напьецца,
А самай жарой йон змушон усыхаць…

Крычиць йон так, як бы людзям для навуки,
Што Боская кара ўсих мусиць спаткаць
Тых, хто, баючыся цярпення и муки,
Ня хочэць па праўдзе для ўсих працаваць.

Так знайце жэ, братцы, хто к працэ вяликай
З вас рук прылажыць не захочэ сваих,—
Такому Бог скажэ: «Пиць!» цэлы век кликай,
«И будзь праклинаны ат братаў тваих!»

|}



Над магилами.

Спице, загнаные,
Ат сонца скрытые,
Спице, бяздольные,
Горам забитые!
Як вам зямелькаю,
На вочы кинули,
Из людзкай памяци
Марне загинули.
Над касцьми вашыми,
Панад курганами—
Слйозы узносяцца
Мглою—туманами.