Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/95

Гэта старонка была вычытаная

Знае час сяўбы и жниў,
Таму тольки з бараною
На раллю пайци вясною,
Хто лапцями топчэ поле,
Знае нэндзу цвйордай доли,
Працягнуў хто, як свой брат,
Двое рук да ўбогих хат,
Таму тольки серп и коска,
На начлезе хто за вйоскай,
Снуе думки пры агнишчэ,
Й верэ ў прышлай доли йгрышчэ,
Каму ў поли труд — закон,
А чужые з нивы вон!

19 11/VII 06.


|}


Сон на куццю.

(С польскага Иды Пилецкай).

Сюды, ка мне, за стол, хто другам,
Хто свой, ўсе сядзьма разам:
Ты, жонка, дзетки, брацця, кругам,
Во гэтта—пад абразам.
Ка мне, дружки! хай вас угледжу,
Витаю хлебам, соляй.
Куцця сягоння, сам ня ўседжу
Адзин с сваею доляй,
На стол, як чыним вякоў многа
Сенца паслаў, глядзице.
Падблисцесе ж!.. вянком старога
Свае ўсе акружыце!
..............