Гэта старонка не была вычытаная
Госьці.
Дай Божэ вам на здароўе!
Панкратоўскі.
Мёд ваш, відаць, ох, старэнькі?
Гляк, бач, ад моху сівенькі…
Саўковіч.
А які коляр! Ірдзіцца,
Як тая ў маі расіца.
А як нутро сагрэвае!
Гаспадар.
О! лет за сотню ён мае…
Ды піце ж толькі, паноўе!
(Падымаючы чарку).
За гасьцей мілых здароўе!
Госьці.
Дай Божэ!…
(Пьюць і закусываюць).
Панкратоўскі (падмігіваючы на Рамана).
Пане Рамане,
Шак мёду хіба ўсім стане —
Гляк, бач, вялікі. Хадзеце!
(Наліваючы мёду).
Ну, да мяне вось прапеце.