Гэта старонка не была вычытаная
Прыедзе. Вам трэба дагляду, —
Яна тут вам скора дасьць раду.
(Раман махае рукой і адварачываецца).
Доктар.
Ну, мне ўжо пара! — там чэкаюць:
Сягоньня работы шмат маю.
Вы лішне ня мучцеся мовай, —
Больш ешце. — Ну, будзьце здаровы!
(Падае руку і выходзе. Раман устае і звольна начынае хадзіць па пакоі).
Раман (адзін).
Разьбіўшы жыцьцё — й с тых астаткаў
Жыцьця стварыць хочуць пачаткі.
(Сьмяецца горка, посьле шчэпляе у роспачы рукі).
Сам болей нічога не маю, —
Чаго-ж ім ешчэ не хапае?
Жыцьцё толькі-толькі што тлее;
Ўсе чыста разьбіты надзеі,
Ўсё згасла — яны-ж на тым зглішчы
Разьвесьці йшчэ хочуць вагнішчэ.
Шак дроў там німа ўжо, эх, людзі!
Шак попел гарэці ня будзе…
А бацька ў сьмяртэльнай гадзіне
Хацеў бачыць біскупа ў сыне, —
Ды ўбачыў ліш плямы во гэты.
(Паказывае на твар).
Мест біскупскіх строеў, фьёлетаў, —
Сканаў, якбы жоўці напіўся, —
Так твар пачарнеў, выкрывіўся,