Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

Гануля (апрытомнеўшы).

Раманка!..

(Бярэ якісь пузырок з лекамі і, кідаючыся да Рамана с плачэм, стараецца апрытомніць яго).

Раман (так сама).

Хтось плачэ?..

(Гледзючы на яе).

Гануля, цябе-ж гэта бачу?
Ах, помню…Слоў страшная сіла
Вужакаю дух акруціла…

Гануля (падтрымоваючы яго; з роспачай).

Раманка!..

Раман.

Труп прошласьці смутнай, труп белы
Устаў із магілы сплясьнелай;
Мест словаў атрута струіцца
З глубокае сэрца крыніцы, —
Агнямі мозг паліць… гарыць…

(Падае і млее).

Гануля.

О Божэ!.. Карае… Раманка,
Ачніся! То я, твая Ганка!..
Ачніся!.. Га…

(Валіцца на грудзі яго).

Заслона.

|}