Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

Проста перад ім, трымаючыся за нізкарослую галінку, стаяла голенькае цёмнаскурае дзіця, якое толькі што пачынала хадзіць. Гэта было самое далікатнае, самае прыгожае стварэнне, якое калі-небудзь заглядвала ўначы ў воўчае логава. Яно глядзела ў твар Бацьку Воўку і ўсміхалася.

— Няўжо-ж гэта Чалавечае Дзіцянё? — спыталася Маці Ваўчыха. — Ніколі іх не бачыла. Нясі яго сюды!

Прывыкнуўшы цягаць сваіх уласных дзяцей, воўк можа, калі трэба, перанесці ў роце яйка, не расціснуўшы яго. І хаця сківіцы Бацькі Ваўка шчыльна сашчапіліся над спіной дзіцяці, але ён ніводным зубам не драпануў яму скуры, калі прынёс і паклаў яго сярод сваіх шчанят.

— Які маленькі! Ён зусім голы!.. І які смелы!.. — пяшчотна казала Маці Ваўчыха.

Дзіця пачало штурхаць ваўчанят, каб прыціснуцца бліжэй да цёплага бока ваўчыхі.

— Ага! ён смокча разам з нашымі дзецьмі! Дык вось якое гэтае Чалавечае Дзіцянё!

Ну, які воўк мог калі-небудзь пахвастацца, што ў яго сярод ваўчанят ляжыць Чалавечае Дзіцянё?..

— Мне даводзілася чуць нешта падобнае, але гэта было не ў маёй Зграі, і не ў мой час, — казаў Бацька Воўк. — Ён зусім безвалосы, і я мог-бы