Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/38

Гэта старонка была вычытаная

чык і падпаліў… Страха была саламяная, дзень быў сухі,—ну, ўсё і загарэла… Я сам памагаў ратаваць маемасьць і жывёлу. Ўсё жывое было выратавана, а некалькіх галубоў, якія самі ўляцелі ў агонь, ды сабакі, што быў прывязаны на ланцугу. Аб ім я саўсім забыўся тагды! Я чуў, як ён выў, калі полымя абхапіла яго і… гэтае выцьцё я чую па сягоняшні дзень кожды раз, калі пачынаю драмаць… А як засну, дык сабака зьяўляецца да мяне, такі вялізарны і злы, і душыць і рве маё цела… Ды слухай-жа, што я табе разказваю! Ты усё сьпіш, ты можа-ж храпсьці ўсю ноч, а я і чверці гадзіны не магу праспаць спакойна!“ Кроў ударыла ў галаву нешчаснага арыштанта, ён накінуўся на свайго суседа і ударыў яго кулаком у твар.

—„Шалёны Рыгор ізноў разхадзіўся“—загаварылі са ўсіх бакоў.

І рэшта арыштантаў накінулася на яго. павалілі, скруцілі так моцна, што галава яго апынулася паміж каленаў і вэчы наліліся крывёю.

—„То-ж вы забьеце гэтага нешчаснага,—загаманіў бацюшка, а ў той момант, як ён, выцягнуў руку, каб вызваліць арыштанта, ўжо і без таго цяжка пакутуючага за свае грахі, абраз зьмяніўся. Яны зноў ляцелі па над пышнымі палацамі і беднымі хаткамі; зайздрасьнікі, абгаворшчыкі і рожныя, рожныя грэшнікі ўставалі перад імі і анёл Божы пералічаў грахі кождага, а таксама і тое, чаму ён грашыў і чаму яго трэба выбачыць. І хоць анёл абараняў грэшнікаў не так ужо красамоўна, але затое, суддзёю быў сам Бог, — Бог, каторы пазнае людзкія сэрцы, каторы ведае, як многа рожных спакусі;—Бог, які ўвесь ёсьць любоў і міласердзе.