Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/50

Гэта старонка была вычытаная

натапырыліся ад жаху, а певень пахіліў свой грэбень і глыбока задумаўся.

—„Няўжо-ж гэта праўда?“—ўскрыкнулі куры—„Няўжо? Няўжо?“

—„О, гэта шчырая праўда!“—адказала пераказчыца: — „Якая-ж тутака можа быць сумлеўка!“

Але, паслухайце, што здарылася ў курынцы,

Раз, вечарам, як усе куры паселі на курасадню, адна курка-каратканожка, вельмі прыстойненькая і зусім добра сябе вёўшая, перад тым як заснуць, паскрабла сябе каля шыйкі і ў яе выляцела адно пёрачка.

—„Бач, ляціць,“ сказала курка, ўзіраючыся на на сваё падаючае пёрка.

—„І чым я болей скрабуся, тым прыгажэй выглядаю!“ — весела дадала яна і спакойна заснула. Яна-ж была саўсім добра сябе вёўшая курка.

Нейкі час у курніку ўсё была спакойна. Хто ціха спаў, хто толькі зьбіраўся драмаць. Курыца, што сядзела побач з вясёлай куркай, каторая згубіла адно пёрка, таксама гатова была задрамаць. Гэта была спакойная курыца, яна ўсіх запэўняла, што не мае нораву ўлазіць у чужыя справы, што ня зносіць плётак і больш за ўсё любіць супакой душы.

Пачуўшы, што сказала вясёлая курка, яна доўга маўчала, але, ўрэшце ня вытрывала і зьвяртаючыся да суседкі сваёй мовіла:

—„Чула, васпаня, аб чым тутака гавораць маладзейшыя? Я, ведама, не пераношу плётак але павінна сказаць толькі адно: тутака, паміж намі ёсьць курыца, каторая каб падабацца пеўню, хочэ выдзерці сабе ўсе пёры. Як вашэці гэта падабаец-