Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

и холопы выдати. А што ся въ рать дѣяло и въ рубежехъ, про то вамъ не мьщати, ни намъ вамъ мещати. Чего ся есме отступили въ Ризе, к тому вамъ не приискываты ни людеи, ни земли, ни воды, ни борти. На семь же целуите ко миѣ крестъ по любьви в правду без всякого извѣта.“

Перадрукавана ў „Граматах“ Нап’ерскага і ў „Вит. Стар.“ Сапунова Т. І, б. 21.

ГРАМАТА ІЗЯСЛАВА КНЯЗЯ ВІТАБСКАГА, КАЛЯ 1265 Г. У гэтай грамаце Вітабскі князь заяўляе, што хоча мець з немцамі мір і любоў, як было пры першых князёх Полацкіх і вымаўляе права вольнай таргоўлі Вітаблянам у Рызе і на Гоцкім беразе.

ГАРАДЗЕЦКАЕ ЕВАНГЕЛЬЛЕ 1270 Г. Пераховуецца ў Румянцаўскім музэі ў Маскве. Тоўпіць ў сабе 167 лістоў у 2 гранкі вялікай чацьверкі. На першай балоне, пасьля ліста з выабражэньнем Іоана Богаслова, пад застаўкай, напісана мініяй:

„ІЕВАНЬгеліе опрась съ Б(г)мь починаемъ Г(д)и блг(с)лви отче.“

У правопісе відаць асобнасьць Вітабшчыны — мяшаньне ц і ч.

На адвароце 165 ліста ёсьць запіс:

В ЛѢ(Т) S, Ѱ О. Н. КОНЧАНЫ БЫ
ША КНИГЫ СИЯ М(С)ЦА МА
РТА ВѢ КГ НА ПАМЯ(Т) СТГО
МЧНКА НИКОНА ТОМЬ ЖЕ
ДНИ БЫ(С) ЗНАМЕНІЕ ВЪ СЪ
ЛНЬЦИ. ПИСАХЪ ЖЕ КНИГЫ
СИЯ АЗЪ ГЮРГИ С(Ы)НЪ ПОПО
ВЪ ГЛ(АГО)ЛЕМОГО ЛОТЫША. СЪ ГО
РОДИЩА СТЯЖАНИЕМЬ
СИМОНА ЧЬРНЬЦА О(Т) СТГО
ГЕОРГИЯ СОБѢ НА СПСЕНИ
Е И ВСѢМЪ КР(С)ТИЯНОМЪ
НА ОУТѢХОУ.

У 6778=1270 г. папраўдзе было сонечнае зацьменьне 23 сакавіка. Ян адзначана ў летапісах пад 6779 г. з падробнасьцямі: ў тыдзень Вялікага посту сярод раніцы (як выходзіць паводле аблічэньня, — каля палавіны: 9-й гадзіны раніцы).

Гэта першая вядомая кніга, пісаная Латышом.

Срезневскій „Славяно-Русск. палеографія“, СПБ. 1884.

КАРНАЯ ГРАМАТА КНЯЗЯ ВАЛАДЗІМЕРА ВАЛЫНСКАГА БЕРАСЬЦЕЙСКАЙ ЗЯМЛІ, 1289 Г.

„Се азъ князь Мстиславъ, сын королевъ, внук Романовъ уставляю ловчіе на Берествяны во вѣкъ за ихъ крамолу, съ ста по двѣ