Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

ПСАЛТЫР 1296 Г., пісаў Захары „на Волоцѣ“. У мове гэтага псалтыра, пісанага па-славянску, сустрачаюцца тыпова крыўскія асобнасьці. Захары пісаў яго „оуже прі старости бывъшоу“ (Срезневскій, бал. 50–51).

Псалтыр знаходзіцца цяпер у Маск. Сынадальнай бібл., № 13.

ГРАМАТА СМАЛЕНСКАГА КНЯЗЯ АЛЕКСАНДРА ГЛЕБАВІЧА, КАНЦА ХІІІ СТ. У гэтай грамаце Смаленскі князь „хоча з Немцамі такой жа любві ў якой былі яго бацька і дзядзька, Глеб і Фёдар Расьціславічы і абяцае ім чысты шлях да Смаленска. Сваю грамату ён пасылае на імя толькі рыжскага рата, саўсім не спамінаючы аб біскупе і магістры ордэну; гэты-ж князь поўнасьцю пацьвердзіў умову 1229 году.

ПАЦЬВЕРДЖАНЬНЕ ГРАМАТЫ 1229 Г. СМАЛЕНСКАГА КНЯЗЯ АЛЕКСАНДРА ГЛЕБАВІЧА, ПАСЬЛЯ 1297–1298 Г. Смаленская грамата 1229 году перапісана на вялікім доўгім аркушу пэргаміну, а над ёй зверху аркуша прыпісана гэтае пацьверджаньне ў трох радкох. Грамата пісана тоўстым шырокім уставам, пацьверджаньне — стасункова дробным.

Вось гэтае пацьверджаньне: