Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

„Се азъ князь смоленскии, олександр. докончал есмь с немьци по давнему докончанью. како то докончали отци наши дѣди наши на тѣх же грамотахъ целовалъ есмь крестъ. а се моя печать“.

Грамата была ў Рыжск. гарадз. архіве. Выдана ў „Грамотахъ" Нап’ерскага і „Русско-Ливонских актах“, бал. 23.

Князь Александр Глебавіч Смаленскі памер у 1277 годзе. Гл. Нікон. лет. пад 6786 г. і ў Карамзіна т. ІV, увага 171.

ПОЛАЦКАЯ ГРАМАТА КАНЦА ХІІІ СТ. Пераховывалася ў рыжскім архіве; напісана на кавалку пэргаміну даўжынёй 3½ і шырынёй ўверсе 2½, а ўнізе менш 2-х вяршкоў, усяго пісьма 32 радкі, з якіх 22 на аднэй старане, а 10 на другой, блізка такім самым уставам як вітабская грамата. Грамата пісана ад Якава біскупа Полацкага ў Рыгу з просьбай прыслаць збожжа ў Полацак. У грамаце ўпамінаецца князь Вітэнь, які жыў у канцы ХІІІ і ў пачатках ХІV ст.

Пры грамаце пячаць: з аднэй стараны абраз Знаменьня, з другой надпіс „Яковъ епп Полотьски“.

Зьмест граматы: (Сапуновъ: Витеб. Стар. Т. І).

„Поклонъ и благословлѣнье отъ Якова, епискупа Полотьского, бровстови, намѣстьнику пискуплю, и дѣтемъ моимъ ратманомъ. Былъ есмь не дома, во отьца своего митрополита, а нынѣ есмь на своемь мѣстѣ оу Святоѣ Соѳьѣ. А нынѣ есмь оувѣдалъ, любовь ваша правая съ сыномъ моимь, с Витенемь; такоже, дѣти, была любовь ваша первая с Полочаны, съ дѣтми моими, што вамъ было надобѣ, то было ваше. А нынѣ што дѣтемъ моимъ надобѣ, того имъ не бороните; а нынѣ абы сте пустили жито оу Полотеско. А язъ кланяюся и благословляю, і Бога молю за васъ дѣти своѣ. Аже будеть Полочанинъ чимь виноватъ Рижанину, я за тѣмь не стою своими дѣтми, исправу дамь. Аже будеть Рижанинъ чимь виноватъ Полочанину, вы даите имъ исправу такоже. А язъ вамъ кланяюся дѣтемъ своимъ, и благословляю и Бога молю“.

ГРАМАТА РЫЖСКІХ КУПЦОЎ ВІТАБСКАМУ КНЯЗЮ МІХАЙЛЕ КАНСТАНТЫНАВІЧУ, КАЛЯ 1300 Г. Пераховывалася ў рыжскім архіве, напісана на аркушы пэргаміну шырынёй больш 10 вяршкоў, даўжынёй больш аршына; зьмяшчаецца ў 85 радкох, даужынёй па 8 вяршкоў. Пачынаецца валікай рысаванай літарай. Час напісаньня граматы прыблізна ўстанаўляецца па імёнах асоб, спамінаных у ёй. Грамата пісана ад ратманаў рыжскіх Вітабскаму князю Міхайлу, бацька каторага, як абазначана ў грамаце, называўся Канстантынам. У канцы ХІІІ ст. Канстантын быў Полацкім князям, дык саўсім натуральна, што сын яго быў князям Вітабскім.

Грамата гэта — жалабная князю на рожныя уціскі, якіх дазнавалі немцы ад самога князя і ад яго урадоўцаў. Пры вылічаньні крыўд (сямі) паказываюцца і варункі папярэдняй умовы, ведама, пісанай, але да нас не дайшоўшай. Паводле гэтай граматы, ў папярэдняй грамаце было: