Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

будована факторыя нямецкіх купцоў[1]. Гэта 35 вёрстная адлегласьць нямецкай купецкай факторыі ад усьцяў Дзьвіны пазваляе думаць, што ў самых усьцях Дзьвіны былі іншыя гаспадары, без пазваленьня якіх немцы не маглі нават прыступіць да прапаведываньня хрысьціянства між туземцамі. І, запраўды, чароднай задачай немцаў было заваяваньне гэтага выходнага тарговага пункту, якое наступіла ў 1201 годзе, калі ў усьцях Дзьвіны зьявілася нямецкае войска на чале з біскупам Альбартамъ Буксгеўданам, які засновывае ў 1201 годзе ў гэтых усьцах горад Рыгу і, з дазваленьня Папежа, ўстанаўляе ў Лівоніі манашаскі рыцарскі ордэнъ крыжакаў „дзеля змаганьня з тамтэйшымі паганамі“. Умацаваўшыся ў Рызе і адваяваўшы ад Полацкага князства Лівонскія землі, рыжская купецкая факторыя імкнулася ўзяць на сябе манаполь тарговых стасункаў з крыўскімі землямі. Урэшце-рэшт дайшло да таго, што ў 1478 годзе Рыга проста заявіла Дэвэнтару і другім нямецкім прыморскім гарадом, што ніхто ня можа таргаваць у Полацку, акром зямель. Вось чаму ўсе захаваныя тарговыя умовы крыўскіх зямель з немцамі роблены былі выключана з Рыгай.

З крыўскіх гарадоў у заключаньні умоў прыймаюць удзел Смаленск, Полацак і Вітабск. Адны з гэтых ўмоў распашыраюцца ў роўнай меры на ўсе тры землі, ў другіх здарэньнях Смаленск іх заключае асобна ад Вітабска і Полацка. (У часе, калі гэты два апошнія гарады ўвайшлі ў склад фэдэратыўнага В. Кн. Літоўскага).

Найбольш важная умова, 1229[2] году, заключаная „с немцами“ Смаленскім князем Александрам, распашыраецца на Вітабск і Полацак: „тая Правда латинескомоу взяти оу Роуской земли оу волости князя Смоленскаго и оу Полоцьскаго князя волости и оу Витбьскаго князя волости“. У гэтай умове устаноўлены ўсе пункты, якімі павінен рэгулявацца тавараабмен паміж абедзьвемі старанамі, — Немцамі і Крывічамі. Пазьнейшыя умовы, выкліканыя закалотамі паміж абедзьвемі старанамі, не даюць нічога новага: зазвычай паўтараецца кожды раз, што шлях павінен быць „чист“, „без рубежа“, і госьці павінны карыстацца апекай, „как братья“. Вынятку з гэтага боку не становіць нават падробная умова 1250–60 г. г., якая хоць і мае многа пастанаўленьняў, але, калі не лічыць нязначных адкланеньняў, зьяўляецца толькі копіяй умовы 1229 г., значна, — зьмяняюцца варункі толькі ў умове 1406 г. і ў дапаўненьні да яе 1498 г., якія азначаюць новы зварот у гісторыі таргоўлі паміж Рыгай і Полацкам.

Гэткім чынам нашае заданьне звужаецца да разгляду умовы 1229 г. з аднатоўкай тых нямногіх адкланеньняў, якія пазьней мелі месца, і да разгляду умоў 1406 і 1498 г.г.

Ва ўсіх параграфах умовы 1229 г., якія трактуюць аб караньні рожных праступкаў — убіўства, пакалечаньне, за раны і біцьцё, чужаложніцтва, гвалт над свабоднай жанчыной ці рабой, самапраўства (парагр. 1–7, 17–20) — устанаўляецца грашовая кара. Забараняецца прымушаць госьця, ў выпадку яго западозраньня, да вырашаньня спрэчкі жалезам („вести ко железу горя-

  1. Батюшковъ „Бѣлоруссія и Литва“, бал. 53.
  2. Умова ва ўсіх сямі рэдакціях маецца ў „Русско-Ливонских Актах“. Першая рэдакція маецца ў Владимирскаго-Буданова. Хрестоматія І“ (нумэрація стацьцей па Буданову).