Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

Ў умове 1229 г. упамінаецца аб перапраўцы прывожаных тавараў праз валок, які злучае Дзьвіну з Дняпрам, дзеля чаго смаленскі цівун абавязан пасылаць ім людзей неадкладна („а не оудержати иему“), іначы яны могуць мець страты („аже оудержить, оу томься можете оучити пагоуба“), калі-ж згіне даручаны валачанам тавар, то яны ўсе разам адпавядаюць за яго (пар. 23–24). Пры гэтым мы даведываемся, што тым-жа шляхам езьдзілі і жыхары Смаленска, якія, відочна, вярталіся з Рыгі; на перавалоках „мьтати жеребеи, кого напьред вести ко Смольньскоу“ (пар. 42). Але гэта датыча толькі немцаў і смаленцаў: і тым і другім даецца перавага перад іншымі купцамі са славянскіх зямель („аже боудоуть людиие из ыноие земль, тых посьль вести“). Відаць, тарговы рух на Смаленск быў вялікі: ён жа ляжаў на пярокрыжы двох вялікіх тарговых дарог — па Волхаву — Дняпру ў Грэцію, і на Дзвіне — Волзе на Ўсход.

Вольны шлях па Дзьвіне абасьпячаецца як біскупам Рыжскім, так і магістрам крыжацкім („масьтр Божх дворян“) і ўсім князём прылягаючых да яе зямель па ўсяму яе цячэньню, па вадзе і па берагох („от верхоу и до низоу в море, и по воде и по берегоу всемоу“ — пар. 43). Берагавое права не прызнаецца: тавар з затонуўшага вадаплава прыналежыць уласьніку, які можа яго выцягаць з вады, а калі яму трэба, то і наймаць да гэтай работы людзей („оу кого ся избиеть оучан, а любо челн… товар иего свобонь на воде и на березе без пакости всякому; товар иж то потопл, брати оу мьсто своиею дружиною из воды на берего; аже надобе иемоу больше помоги, тоть наймоуи при послоусех“).

Не глядзя, аднак, на ўсе забасьпечаньня свабоднага шляху па Дзьвіне, дарога гэта была далёка не басьпечнай, бо з аднэй стараны Полацак затрымліваў купцоў, якія ехалі ў Вітабск і Смаленск, хочучы, каб яны затрымліваліся ў яго сьценах і тут прадавалі тавары мясцовым купцом („штапельнае права“), а з другой стараны крыжакі перашкаджалі праходу вадаплаваў, затрымліваючы карабельшчыкаў у Дюнамюндэ (Усьць-Дзьвінску), разбойнікі рабілі напады на валоках, дзеля чаго умова вымагае неадкладнай перапраўкі тавараў у гэтым мейсцы.

Правознага мыта ні немцы па дарозе ў Смаленск, ні смаленцы, якія адпраўляюцца ў нямецкія гарады, не павінны плаціць. Гэтакі агульны прынцып. Але ці выпаўняўся ён? Далейшыя пастановы прымушаюць не давераць гэтаму. Агульнае правіла аб свабодзе ад гэтых падаткаў маецца ў разгляданай умове 1229 г. („всякомоу латинескомоу члвекоу свободен пут е из гочкого берега до Смольнеска без мыта; тая правда иесть Роуси из Смольнеска до Гочкого берега“ — пар. 34). Яно паўтараецца і ў умове Смаленска 1250 г. (пар. 16). Але ў апошнім сказана толькі, што ад Смаленска да Рыгі „чистыи путь“, „а не надобе им ни вощець ни мыто“, и дададзена: „а на Волоце како то есть пошло“. Апошняе, мабыць, азначае, што на Валоцы аплачываецца вядомы збор у звыклай меры, а ня толькі плата за перапраўку тавараў. У умове 1229 г. (пар. 35) гэтаму адпавядае павіннасьць гасьцей даць цівуну на валоцы рукавіцы („готскіе рукавицы перстатые“ — па другой рэдакціі), „ажбы