Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

товар перевезл без держания“. Акром гэтага, па прыезьдзе ў горад купцы павінны даць княгіні кавалак сукна („дати имь княгине постав частины“). Гэткім чынам істнуе як аплата пры ўезьдзе ў горад, так і пераездныя зборы на перавалоках.

Да таргоўлі ў цесным сэнсе гэтага слова адносяцца пастановы аб вагах і важнічных аплатах, пры гэтым галоўным чынам гаворыцца аб важаньні золата і серабра, якія большай часьцю ў тыя часы і важыліся. Пазьней, каля 1330 г. была, зрэшта, заключана асобная умова датычна ваг і важнічых аплат, дзе ўжо гаворыцца і аб таварах — воску, волаве, медзі, хмелю; аб важніку дададзена „отступи прочь; а рукою не принимай“. Далей знаходзім пастановы аб тым, што прададзены тавар ня можа быць вернуты назад („не взяти товара наоупять“ — пар. 27, у умове 1250 г. — пар. 17), хоць пазьней крывічы, якія таргавалі ў Рызе, жаліліся на тое, што рыжане не выпаўняюць гэтае пастановы. Асабліва важны пастановы аб свабоднай куплі і прадажы тавараў (пар. 25 і 30) і аб праве немцаў езьдзіць па-за межы Смаленска, а крывічоў (русаў) — за межы Рыгі (пар. 26), і аб абавязковасьці для немцаў судзіца ў Смаленску; а для крывічоў (русаў) — у Рызе і на Готляндзе (пар. 28).

Апошнія два параграфы маюць на мэце таргоўлю немцаў і па-за межамі Смаленска; першы параграф пазваляе яе, другі проектуе, але устанаўляе, што Крывіч (Рус)ня можа „звати латинеского на иного князя суд“, акром смаленскага, хіба што немец сам на гэта прыстане. Зрэшта, магчыма, што тут мова толькі аб мяйсцовасьцях, якія распаложаны ў межах смаленскай зямлі. Наадварот, пар. 26 гаворыць аб паездках за граніцы смаленскай зямлі: „аже латинскии усхочеть иехати из Смольнеска своимь товаромь в ину стороноу, прото иего князю не держати ни иномоу ни комоу же“. Тут абасьпячаецца немцам свабодны праезд у другія княжствы; наадварот, пар. 20 умовы 1250 г. значна іх абмежуе, робячы паездкі залежнымі ад пазваленьня смаленскага князя: „а како боудеть немечьскый гость Смоленьске, а почнеться кто от них просити выноую землю, то… о нем ся прошати а мне сподоуме (па намысьле) поущати“…

Адначасна пар. 26, умовы 1229 г. пазваляе і крывічом „иехати из Гочкого берега до Травны“, г. зн. да Любэкі. У рыжскай даўгавой кнізе 1327 г. запраўды сустрачаем здарэньне прадажы воску, з аплатай за яго ў Любэцы (Hildenbrand. das Rigische Schuldbuch 1827. № 1511). Не глядзя на гэта можна недавераць значнасьці актыўнай замежнай таргоўлі купцоў Смаленскіх, як Полацкіх так і Вітабскіх, на якіх — як мы паказвалі вышэй — такжа распашыраецца умова 1229 г. Хоць уся названая умова пабудавана на аснове ўзаемнасьці і ў кождым параграфе, пасьля права дадзенага „латинескоу“ ў крыўскіх зямлях, ідзе права ў карысьць крывіча („роусина“) у „Рызе и Гочском березе“, аднача з шэрагу разгледжаных намі параграфаў умовы, можна мяркаваць, што папраўдзе маюцца на ўвазе больш немцы ў крыўскіх землях чым крывічы ў Рызе і Готляндзе.

Гэтак, прыкладам, кары за забойства, пакалечаньне, раны, згвалчаньне, чужаложніцтва, устаноўлены ў грыўнях серабра, г. зн., — ў крыўскай валюце,